«Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» (фотарэпартаж)

Пятро Васючэнка

Першая кніга пра гэтых персанажаў выйшла ажно ў 1989 годзе. Аўтар кажа, што ўсе ягоныя казкі, як ранейшыя, так і новы раман-казка, адрасаваныя шырокаму колу чытачоў, літаральна ад 0 да 99 гадоў. Падобна на праўду: у чарзе па аўтограф можна было пабачыць і двухгадовага хлапчука, і падлеткаў, і дарослых, і сталых людзей. На сустрэчу з Пятром Васючэнкам прыйшлі і яго калегі-пісьменнікі: Наталля Бучынская, Алена Масла, Кастусь Цвірка.

Ілюстрацыі да рамана-казкі зрабіла Крысціна Баранава, якая таксама ўзяла ўдзел у аўтограф-сесіі. Спадар Пятро мяркуе правесці вялікую прэзентацыю «Дзівоснага лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага». Сачыце за абвесткамі на нашым сайце! А пакуль гэтая прыгожая, вясёлая і разумная кніга чакае вас на паліцах беларускіх крамаў.

Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org