“Дзяды” едуць у Беласток

“Дзяды” па класічным творы Міцкевіча сёння асабліва актуальны – заўважае дырэктарка тэатра імя Венгеркі ў Беластоку Агнежка Карыткоўская-Мазур.
У кантэксце таго, што зараз адбываецца за нашымі ўсходнімі межамі, гэты спектакль выглядае надзённым. Ідэі Міцкевіча цяпер надзвычай актуальныя.

Над беларускай пастаноўкай працавала літоўская пастановачная група на чале з рэжысёрам Рамунэ Кудзманайтэ і беларускія акторы з розных сталічных тэатраў.

Пасля паказа ў Беластоку запланаваная дыскусія, на якую запрошаныя тэатральныя адмыслоўцы з Беларусі і Польшчы.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя