“Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.”

Новую кнігу Ганны Кандрацюк “Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.” толькі па форме можна назваць журналісцкім дзённікам. Насамрэч гэта хутчэй за ўсё літаратурна-псіхадэлічнае эсэ, поўнае містыцызму і жыццясцвярджэньня. Каларытная незаштампаваная мова, цудоўныя ілюстрацыі, удалая вокладка робяць выданьне прывабным для любога чытача.

Галоўны герой – паэт Анатоль Сыс, які прысутнічае на старонках кнігі ва ўспамінах сяброў і сваякоў, часам як паэт, а часам  як дух, што з’яўляецца ў самых нечаканых месцах.

Кніга выдадзеная праграмнай радай тыднёвіка “Ніва” пры падтрымцы Беларускага радыё “Рацыя” ў Беластоку і хутчэй за ўсё на Беларусь патрапіць толькі ў адзінкавых экземлярах.

Суцяшае, што напрыканцы мінулага і напачатку гэтага году дарожныя нататкі друкаваліся ў беластоцкім тыднёвіку “Ніва” і з нязначнымі зьменамі былі прадубляваныя ў кнізе Ганны Кандрацюк.

Паводле retshyz.livejournal.com