Фестываль Корчака пачнецца з дзіцячага ранішніка

24 лістапада ў суботу адбудзецца дзіцячы ранішнік “Кароль Мацюсь назаўжды”.

У праграме: прэзентацыя беларускага 3-томніка твораў Януша Корчака, прагляд урыўкаў польскага мюзікла “Януш Корчак”, мастацкія чытанні пра прыгоды караля Мацюся і Кайтуся-чарадзея ад актораў Ганны Хітрык і Паўла Харланчука, пачастунак для дзяцей.

Пачатак а 14-й. Уваход вольны.

Галерэя сучаснага мастацтва Ў і кнігарня “логвінаЎ” (пр.Незалежнасці 37а).

Вядоўца ранішніка – Андрэй Хадановіч.

Ранішнік праходзіць у рамках “Фестывалю Януша Корчака ў Мінску” да гадавіны вядомага польскага пісьменніка і легендарнага педагога Януша Корчака. У выдавецтве “Логвінаў” пры падтрымцы амбасады Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь выйшаў 3-томнік для дзяцей і падлеткаў. Гэтае выданне - абноўленныя пераклады кніг “Кароль Мацюсь Першы” і “Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве”, а таксама першае беларускае выданне кнігі “Кайтусь-чарадзей”.

 

Паводле кнігарні "ЛогвінаЎ"