Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)
ПРАГРАМА ЎСІХ ДЗЁН ФЕСТЫВАЛЮ ТУТ
Злева направа: Хэйдзі Мары Крызнік (Нарвегія), Надзея Кандрусевіч, Ульрыка Кэрнборг (Швецыя), Вольга Гапеева, Юля Цімафеева
У першы дзень Фэсту адбыўся Міжнародны круглы стол “Хто танчыць на мінным полі і жыве ў ружовым гета: дыскусія на тэму ідэнтычнасці ў літаратуры” з удзелам беларускіх і замежных экспертаў, былі прэзентаваныя “жаночыя” кнігі з выдавецкіх серый “Саюза беларускіх пісьменнікаў”: Валянціны Аксак, Насты Кудасавай, Людкі Сільновай.
Урачыста адкрыў фестываль Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч
Пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску прайшла прэзентацыя кнігі выбраных вершаў Дароты Коман “36 квадратных мэтраў думак” з удзелам перакладчыкаў Андрэя Хадановіча і Марыі Пушкінай. Першы дзень завяршыўся выступам спецыяльнай госці -- спявачкі Паліны Рспублікі.
ПРАГРАМА ЎСІХ ДЗЁН ФЕСТЫВАЛЮ ТУТ
Віка Трэнас, для lit-bel.org