Фэстываль by.By: беларускія п’есы на незвычайных пляцоўках Брна
Дата публікацыі: 25.04.2012
2917

24 красавіка ў чэскім горадзе Брно распачаўся фэстываль беларускай культуры by. By. Назва фэстывалю — гэта сымбаль беларускай культуры, творы беларускіх аўтараў.
Да канца году ў Брне адбудуцца паказы 6 спэктакляў паводле п’есаў беларускіх драматургаў, і першую такую пастаноўку чэскія гледачы пабачаць 16 траўня. Гэта будзе п’еса Мікалая Халезіна «Спасьцігаючы любоў» паводле жыцьцёвай гісторыі Ірыны Красоўскай. Яе муж бізнэсовец Анатоль Красоўскі зьнік у 1999 годзе разам з палітыкам Віктарам Ганчаром. Пераклад гэтай п’есы зрабіў Адам Гаўлін, які ў свой час перакладаў апавяданьне Васіля Быкава «Сьцяна».
Асаблівасьць гэтага тэатральнага фэстывалю ў тым, што ўсе п’есы будуць грацца ў незвычайных памяшканьнях, не ў тэатрах. Летась напрыклад, першы такі фэстываль адбываўся паводле п’есаў драматургаў з былой Югаславіі, і паказы праходзілі на пошце альбо ў басэйне. Сёньня падчас адкрыцьця фэстывалю Брненскае аддзяленьне праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» зьбірала подпісы пад пэтыцыяй аб вызваленьні праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якога вылучылі на Нобэлеўскую прэмію міра
Удзел у адкрыцьці фэстывалю брала чэская журналістка Пэтрушка Шустрава, колішняя дысыдэнтка і палітычная зьняволеная. Менавіта яна расказвала пра палітычную сытуацыю ў Беларусі і адказвала на пытаньні. Апошні раз Пэтрушка Шустрава была ў Беларусі на выбарах у парлямэнт і рэфэрэндуме 2004 году. Тады яна была назіральніцай і расказала пра свой досьвед, але ад таго часу яе ў Беларусь не пускаюць. Апошні раз калі яна спрабавала атрымаць візу ў беларуска й амбасадзе ў Празе, яна пакінула там свой пашпарт, бо ёй адмаўляліся аддаць пашпарт без прысутнасьці консула, і яна распавяла публіцы пра гэты канфліктны эпізод.
Таксама на адкрыцьці фэстывалю адбыўся канцэрт мясцовага гуртку «Урбан».
Адзін з арганізатараў фэстывалю багеміст і перакладчык Сяргей Сматрычэнка.