Сустрэча адбудзецца ў Гомелі 12 траўня. Хадановіч вяртаецца на радзіму пасля месяца звыштворчага жыцця ў Парыжы.
Сучасная беларуская літаратура – міф або рэальнасць?
Хто вяршыць зараз лёс нашай літаратурнай будучыні – вядомыя літаратары-блогеры ці прадстаўнікі андэграўнда?
Што турбуе сучасных аўтараў, і як яны перажываюць наступствы постмадэрнізму?
Ці ёсць яшчэ наогул паэзія?!?
Адказы на ўсе гэтыя і іншыя пытанні можна будзе атрымаць на сустрэчы з вядомым паэтам Беларусі Андрэем Хадановічам і, зразумела, пачуць ягоную выкшталцоную паэзію, у тым ліку і зусім новыя творы!
Калі: 12 траўня (субота), 14:30
Дзе: канферэнц-заля гасцініцы «Турыст» (вул. Савецкая, 87), другі паверх
Падзея Вконтакте: vk.com/khadanovich_homel
Падзея ў Facebook: facebook.com/events/357195797674350/
Акаўнт у Twitter: twitter.com/talaka_nashkraj
Кантакты: (44) 7494166 (Яўген Меркіс)