Фільм «У тумане» паводле Быкава атрымаў прыз FIPRESCI ў Канах

Завяршыўся Канскі фестываль - найбуйнейшы ў свеце кінематаграфічны форум. Сёлета ён прыняў больш за 35.000 прафесіяналаў кінаіндустрыі з розных краінаў свету. І вось нарэшце названы лаўрэаты "Залатой пальмавай галінкі".

​​У склад журы ўвайшлі акторы Дыяна Кругер, Юэн Макгрэгар, Эмануэль Дэво і Хіам Абас, мадэльер Жан-Поль Гацье, а таксама рэжысэры і сцэнарысты Андрэа Арнольд, Аляксандр Пэйн і Рауль Пек. Журы ўзначаліў італьянскі кінематаграфіст Нані Марэці.

Фільм, зняты паводле аповесці Васіля Быкава "У тумане", не атрымаў асноўных узнагародаў, але быў уганараваны адмысловым прызам Міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкаў FIPRESCI.

«У тумане» — экранізацыя аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Дзея фільма, знятага ў расейска-нямецка-латышска-беларуска-нідэрландскай капрадукцыі, адбываецца ў акупаванай немцамі Беларусі ў 1942 годзе. Галоўнага героя, пуцявога абходчыка Сушчэню (Уладзімір Свірскі), ілжыва абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі, і да яго на хутар прыязджаюць два партызаны (Улад Абашын і Сяргей Колесаў), каб здзейсніць расправу…


Сяргей Лазніца нарадзіўся ў 1964 годзе ў Беларусі, вучыўся ў Кіеве, там жа працаваў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце кібернетыкі і перакладчыкам з японскай мовы. У 1991 годзе паступіў у ВГIК на аддзяленне рэжысуры ігравога кіно (майстэрня Наны Джарджадзэ), аднак да 2010 года здымаў выключна дакументальныя карціны: на яго рахунку 3 поўнаметражныя і шэсць кароткаметражных фільмаў, якія атрымлівалі прызы на фестывалях у Кракаве, Лейпцыгу, Карлавых Варах.

Сярод самых вядомых — «Партрэт» (2002), «Блакада» (2005), «Арцель» (2006). У 2010 годзе ў Канскім асноўным конкурсе паказалі першы гульнявы ​​фільм Лазніцы, «Шчасце маё», які пасля атрымаў на «Кінатаўры» прыз за лепшую рэжысуру і іншыя ўзнагароды на розных фестывалях.



tut.by
svaboda.org