Фільм пра тых, хто вырас на Караткевічы

Дакументальную стужку Віктара Корзуна, прысвечаную Ўладзіміру
Караткевічу, прэзентуюць 26 лістапада (субота) у кнігарні “ЛогвінаЎ” (Незалежнасці
37а).
Фільм распавядае пра пакаленне, якое выгадавалася пад уплывам твораў Караткевіча. У цэнтры ўвагі аўтараў - канфлікт паміж вобразам Беларусі, створанай Караткевічам і Беларуссю, у якой мы жывем цяпер. Сярод іншых у стужцы: Антось Рудак, Андрэй Хадановіч, Андрэй Мельнікаў, Рыгор Барадулін, Алесь Марачкін, Валянцін Акудовіч, Алесь Камоцкі, Васіль Сёмуха, Генік Лойка, Адам Мальдзіс, Сьвятлана Курс, Вітаўт Мартыненка, Кася Камоцкая.
У імпрэзе, акрамя здымачнай групы, возьме ўдзел Алесь Камоцкі
Пачатак а 19. Уваход – вольны.
Імпрэза адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Паводле кнігарні "ЛогвінаЎ"