26 мая 2012 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў рамках музейнага праекта “З Купалам у сэрцы…” адбудзецца фінал конкурсу “Чытаем Купалу разам” на лепшага чытальніка вершаў Янкі Купалы сярод вучняў школ г.Мінска, прымеркаванага да 130-годдзя з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі.
Фінал пройдзе ў некалькіх узроставых групах:
10.00 – 1-4 класы;
13.00 – 5-7 класы
15.00 – 8-11 класы
Агульная колькасць удзельнікаў 89 чалавек, сярод якіх будуць абраны пераможцы.
Выбіраць лепшага чытальніка будзе прафесійнае журы: актрыса, рэжысёр, мастацкі кіраўнік тэатра аднаго акцёра “Зніч” Галіна Дзягілева; акцёр і рэжысёр Беларускага радыё Алег Вінярскі; галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Дзянісава; бард, кіраўнік Народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” пры БДПУ імя М.Танка Алеся Сівохіна, старшы навуковы супрацоўнік музея Галіна Варонава і прадстаўнік камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.
Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел ва ўрачыстасці.
Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН