Фонд Роберта Боша абвяшчае конкурс для маладых беларускіх паэтаў
Дата публікацыі: 02.02.2017
8108
Праект мае на мэце прадставіць праз паэзію нямецкай публіцы вобраз сучаснай Беларусі. Для гэтага вершы пераможцаў будуць праілюстраваныя і прадстаўленыя ў Берліне і Мінску. Найлепшыя вершы і пераклады з’явяцца на платформах lyrikline.org і litradio.by. У сярэдзіне сакавіка ў Мінску адбудзецца майстар-клас, на які будуць запрошаныя паэты і іх перакладчыкі на нямецкую мову.
Умовы ўдзелу ў конкурсе:
- узрост да 27 гадоў
- не больш за адзін выдадзены зборнік
- аб’ём верша ад 8 да 28 радкоў
- не больш за 5 твораў ад аднаго аўтара
- мова твораў - беларуская
Заяўкі можна дасылаць да 15 лютага на e-mail Беларускага ПЭН-Цэнтра: info@pen-centre.by
Партнёры: Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Інстытут славістыкі Універсітэта Гумбальта ў Берліне.
Паводле прэс-рэлізу