Формула рэалізму Віктара Карамазава: Том выбраных твораў будзе прэзентаваны ў Мінску 25 чэрвеня

У том выбраных твораў “Беларускага Кнігазбору” (67 выпуск выдавецкага праекта) увайшлі раман “Мастак і парабкі”, апавяданні і эсэ розных гадоў, а таксама публіцыстычнае слова пісьменніка па пытаннях беларускай літаратуры на мяжы двух стагоддзяў — дыялог з паэтам Леанідам Галубовічам.

Віктар Карамазаў

Анатоль Бараноўскі, народны мастак Беларусі, у грунтоўнай прадмове да кнігі адзначае:

“Пісьменнік будуе словам тое, што я, мастак, будую колерам. Мы спадарожнікі і аднадумцы, сябры па творчым пошуку. <…>

Віктар Карамазаў рэаліст. Бывае рэалістам жорсткім, як у «Аброчным крыжы», а бывае схільным да рамантызму, як у аповесці-эсэ «Глядзіце ў вочы лемуру». Формула рэалізму ў яго свая. Ён піша, як кожны рэаліст, з натуры, але натуру адчувае так, як скульптар адчувае ў руцэ кавалак гліны, аддаючы ёй цяплынь сваёй рукі, сваёй крыві”.

У імпрэзе акрамя самога аўтара возьмуць удзел:

Кастусь Цвірка, Генадзь Вінярскі, Сяргей Законнікаў, Анатоль Вярцінскі, Алесь Жук, Барыс Пятровіч, Галіна Каржанеўская, Леанід Галубовіч, Уладзімір Сіўчыкаў.

Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"