Фотавыстава "Першапачатак" адкрылася для наведвання

Нагадаем, што прэзентацыя календара "Першапачатак" і ўрачыстае адкрыццё адбудуцца 27 лістапада ў 17.00. Фотавыстава і экспазіцыя да юбілею СБП будуць працаваць да 8 снежня. Запрашаем!

Беларускія пісьменнікі выступілі ў календары ў вобразах міфалагічных персанажаў

Акрамя фотаздымкаў, якія ўвайшлі ў каляндар "Першапачатак", наведнікі маюць магчымасць пабачыць унікальныя экспанаты. Прыкладам, пісьмовы прыбор Рыгора Барадуліна, выраблены майстрам Генадзем Асташонкам, рукапісы вершаў Рыгора Іванавіча; лісты Васілю Быкаву розных гадоў ад Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Пімена Панчанкі; дыпламатычны пашпарт Васіля Быкава 1993 г., кішэнны ліхтарык Васіля Уладзіміравіча, рукапіс “Аўтабіяграфічныя дадаткі да адпаведных мясьцін” Васіля Быкава (2000-2002 гг.); чарнавік “Сказа пра Лысую Гару”, рукапісы ранніх вершаў Ніла Гілевіча і першай паэмы “Таварыш” 1947 года і многае іншае.

Сярод архіўных матэрыялаў, датычных дзейнасці СБП, — асабовыя справы Янкі Брыля, Уладзіміра Караткевіча, Максіма Танка, Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Андрэя Макаёнка, Пімена Панчанкі, рэдкія фотаздымкі, а таксама дакументацыя, штампы і пячаткі Саюза пісьменнікаў БССР.

 

Выдавец і фотамастак Валеры Дубоўскі і памочнік Старшыні СБП Усевалад Сцебурака сустракаюць наведнікаў

Валеры Дубоўскі распавядае пра тое, як вялася здымачная праца і падрыхтоўка календара

Наведнік робіць першы запіс у кнігу водгукаў

Уваход на адкрыццё вольны, у іншыя дні — па квітках у музей. Працуе штодня з 11.00 да 19.00. Тэл. для даведак 327 43 22, 327 00 05.

Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org