ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ўшанавалі памяць Васіля Быкава

У гэты дзень а дзясятай раніцы да яго магілы на Усходніх могілках у Мінску ўсклалі кветкі калегі, прыхільнікі таленту Васіля Уладзіміравіча.

Злева направа: Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, далей Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская

Злева направа: Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская

Ушанавалі памяць Быкава старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч, першы намеснік старшыні СБП Алесь Пашкевіч, кіраўніцтва Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, сакратар Саюза беларускіх пісьменнікаў Сюзанна Паўкштэла.

Злева направа: Ніна Шыдлоўская, Барыс Пятровіч, Алена Макоўская, Алесь Пашкевіч

Сюзанна Паўкштэла

Васіль Быкаў вядомы не толькі як пісьменнік, але і як грамадскі дзеяч — творца быў першым прэзідэнтам ЗБС “Бацькаўшчына” з моманту заснавання арганізацыі і да 1993 года.

Украінская дэлегацыя

Адначасова да месца спачыну Васіля Быкава прыйшла дэлегацыя Амбасады Украіны ў Рэспубліцы Беларусь на чале з аташэ па культуры Амбасады Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Васілём Бондарам. Далучыліся да ўскладання кветак прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары ў Беларусі разам з намесніцай старшыні беларускага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Ватра” Таццянай Бей.

Барыс Пятровіч

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"