Гадавіна Яўгеніі Янішчыц

У 24-ю гадавіну з дня смерці Яўгеніі Янішчыц яе магілу наведалі школьныя сябры — Раіса Ганчарык, Ніна Макарская, Раіса Базылік, а таксама паэты Васіль Жуковіч, Тамара Аўсяннікава.
Да ўскладання кветак і ўшанавання памяці Яўгеніі далучылася і Святлана Калядка – даследчыца-літаратуразнаўца, аўтар манаграфіі “Непрыручаная птушка Палесся. Творчая індывідуальнасць Яўгеніі Янішчыц”. Васіль Жуковіч прачытаў вершы, прысвечаныя Яўгеніі Янішчыц, а Тамара Аўсяннікава — творы палескай паэткі.
Ул. інф. магілёўскага аддзялення СБП
Яўгенія Янішчыц
|
|
*** | |
|