Галіне Багданавай – 55

Галіна Багданава нарадзілася 31 студзеня 1961 года ў Крычаве ў сям’і пісьменніка Барыса Сачанкі. Скончыла факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і аспірантуру Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў.

З 1982 года – рэдактар аддзела часопіса «Мастацтва» (“Мастацтва Беларусі”), дзе працавала больш за дваццаць гадоў, была супрацоўнікам аддзела прозы часопіса “Полымя”, часопіса “Першацвет”. Цяпер выкладае на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. Сябра Саюза журналістаў і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг прозы “Папяровыя замкі” (1990), “Чалавек без адраса” (1991), “Дом іхняе мары” (1994), п’есаў “Ас-лінія”, “Містычнае падарожжа на той свет”, “Майстэрня Жучка-Баравічка” і “Купалава кола”, вершаў для дзяцей, кнігі «Вялікія мастакі ХХ стагоддзя», шматлікіх артыкулаў у рэспубліканскім друку.

Апошняя па часе кніга прозы Галіны Багданавай – “Сакрамэнта” – выйшла ў 2010 годзе ў Бібліятэчцы ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” “Кнігарня пісьменніка”.

 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"