«Галіяфы»: выдадзім разам кнігу для сямейнага чытання!

Пра кнігу:

Гэтая казка распавядае пра прыгоды хлопчыка Янкі на лецішчы ў дзядулі. Хлопчык даведаецца, як на наш стол прыходзіць хлеб, чаму малако ў каровы белае, як жывуць пчолы ды яшчэ шмат чаго цікавага. Разам з сябрам ён выратоўвае яблыньку, бабраня і дапамагае іншым звярам; сябры трапляюць на Кудыкіну гару, дзе адбываюцца новыя знаёмствы і новыя захапляльныя прыгоды. Разам з Янкам маленькі чытач не засумуе.

Аўтар кнігі Міхась Зізюк — празаік, сябар СБП, лаўрэат конкурсу апавяданняў газеты “Звязда” ў 2008 і 2011 гадах. Аўтар кніг прозы “Пропавшая свадьба” (2007), “Храм его души” (2011), “Зелянее рунь” (2011), “Оракулы Междуречья” (2013). 

Казку “Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя” аформіла мастачка Ганна Булатава.

Выдавецтва "Галіяфы" плануе выдаць кнігу на 140 старонак у цвёрдай вокладцы.

Якім чынам можна падтрымаць праект?

- Зайсці на сайт ulej.by

- Націснуць “прагаласаваць”

- Абраць колькасць сродкаў, якія Вы гатовыя ахвяраваць, і магчымы падарунак для Вас.

СТВОРЫМ КНІГУ РАЗАМ!

Паводле прэс-рэлізу