Гарачы травень у кнігарні "логвінаЎ"

Праграма імпрэзаў у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37а) на другую палову траўня.

21 траўня


Што здарылася б, калі б Чарнобыль выбухнуў у густанаселенай заходняй Еўропе? Адказ — у рамане нямецкай пісьменніцы Гудрун Паўзэванг "Хмара".  У яго прэзентацыі возьме ўдзел Уладзімір Папковіч, які перастварыў кнігу па-беларуску. Пачатак а 19-й.

22 траўня


Сяргей Календа прадставіць сваю новую кнігу "Трохлітровая  проза". Пачатак а 19-й.

23 траўня

 

“Ноч у кнігарні”. Адам Глобус пачытае новую серыю сваіх жахалак з кнігі "Крутагорскія казкі", а Ігар Бабкоў прадставіць перавыданне свайго рамана "Адам Клакоцкі і ягоныя цені". Увага! Пачатак імпрэзы а 23-й ночы!

28 траўня

“Блог Усяслава Чарадзея” выйдзе кнігай — шукайце на стале навінак. 

29 траўня


Зорка ўкраінскай літаратуры Сяргій Жадан завітае ў кнігарню “логвінаЎ”, дзе пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу яго рамана “Anarchy in the Ukr” (перакладчык — Алег Жлутка). Акрамя аўтара ўдзел у імпрэзе возьмуць яго беларускія перакладчыкі. Вядоўца — Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19-й.

30 траўня

Сам-насам з Жаданом. Услед імпрэзе запрашаем 30 траўня на гутарку з Сяргіем Жаданом у форме інтэрв’ю. Вас чакае больш рафінаваная сустрэча з героем постсавецкай літаратуры. Пачатак а 17-й.

Уваход вольны на ўсе імпрэзы.