«Гарбузік» і «Блінны торт» – цяпер у Пінску і Салігорску!

Як першы, так і другі выпуск "Гарбузіка" зацікавілі дзетак і іх бацькоў інтэрактыўнымі заданнямі: калі "фішкай" першага стала майстраванне кардоннага замка, то другі прываблівае гульнёй-"хадзілкай", прысвечанай цудам свету, багата ілюстраванымі вершамі і аповедамі ад беларускіх аўтараў, якія пішуць і перакладаюць для дзяцей: Андрэя Хадановіча, Алены Масла, Марыі Мартысевіч і многіх іншых.

А гісторыі пра Пэтсана і Фіндуса, напісаныя і намаляваныя шведскім аўтарам Свэнам Нурдквістам і перакладзеныя Надзеяй Кандрусевіч, настолькі палюбіліся чытачам, што не патрабуюць адмысловага прадстаўлення. Па-беларуску пакуль што выйшлі дзве кнігі: "Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды" і "Блінны торт".

У Салігорску завітвайце ў кнігарню "Крыніца" (вул. Леніна, 49), у Пінску ў краму "Полымя" (пл. Леніна, 4А)

Спіс мінскіх кнігарняў можна знайсці ТУТ і ТУТ 

Чытайма разам!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"