"Гаварыльня" з Алесем Марачкіным — 23 студзеня
Асветніцка-дабрачынная ўстанова Камітэт “Салідарнасць” і мастацкае аб’яднанне “Пагоня” запрашаюць 23 студзеня а 19 гадзіне ў мінскую галерэю “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а) на творчую сустрэчу “Гаварыльня з Алесем Марачкіным”.
Будуць паказаныя слайды твораў Алеся Марачкіна, якія ўвайшлі ў скарбніцу айчыннай гістарычнай і мастацкай спадчыны. Майстра раскажа пра свой шлях у мастацтва, выпрабаванні лёсу, адкажа на пытанні аб творчым супрацоўніцтве з беларускімі пісьменнікамі, мастакамі, паэтамі, кінематаграфістамі.
Падчас вечарыны будзе прэзентаваная кніга ўспамінаў Алеся Марачкіна, прагучаць спевы ў выкананні беларускіх рок-музыкаў.
Уваход вольны.
radyjo.netУсе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг