Генадзь Бураўкін правядзе дыктоўку ў Гродна

У суботу 24 сакавіка ў Гродна пройдзе V Агульнанацыянальная дыктоўка “Гродна заўсёды з мовай!”.
Дыктоўку правядзе Генадзь Бураўкін па вершы Ларысы Геніюш “Мы народ”.
"...Ліхой хлусні бяссільны крык варожы.
Да дзён прыгону страшны паварот.
А праўда ўсё ж жыве і пераможа!
Мы вам не слугаў племя —
мы народ!"
Па завяршэньні дыктоўкі наведнікаў чакае прэзентацыя кніг выдавецкай ініцыятывы “Гарадзенская бібліятэка” “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў” і “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы”.
У прэзентацыі возьмуць удзел укладальнікі кніг Міхась
Скобла і Сяргей Шапран, а таксама бард Алесь Камоцкі.
Дыктоўка пачнецца ў суботу 24 сакавіка, а 14.00, у Гродна
па адрасе: вул. Будзёнага 48 а (зала ва ўнутраным дворыку).
Паводле svaboda.org ды FB-старонкі "Гарадзенская бібліятэкі"