Герберт Гюнтэр наведае Беларусь

У Мінску, Баранавічах, Гродна і Маладзечне пройдзе шэраг літаратурных чытанняў і дыскусій з пісьменнікам Гербэртам Гюнтэрам і яго жонкай Улі.

Герберт ГюнтэрГербэрт Гюнтэр нарадзіўся ў 1947 годзе ў Гёцінгене. Дзяцінства і юнацтва правёў у вёсцы. У 1965 – 1968 гг. ён асвойваў прафесію гандляра кнігамі ў Гёцінгене. Пасля чаго тры гады працаваў па спецыяльнасці. Затым на працягу сямі гадоў ён з’яўляўся лектарам літаратуры для дзяцей і моладзі ў выдавецтве «Ота Маер ферлаг» (Otto Maier Verlag) у Равенсбургу. Потым ён быў дырэктарам дзіцячай кнігарні ў Гёцінгене, а ў 1986 – 1988 гг. – лектарам у выдавецтве «Бое ферлаг» (Boje Verlag) у Эрлангене.

 Сваю першую кнігу, якая называлася «Дзядзька Піліп маўчыць» (Onkel Philipp schweigt) ён прадставіў у 1974 годзе. У 1980-х гг. ён напісаў пяць сцэнароў для дзіцячага серыяла на канале ZDF. З 1988 года Гербэрт Гюнтэр з'яўляецца вольным пісьменнікам. З гэтага часу разам са сваёй жонкай ён перакладае шмат кніг для дзяцей і моладзі з англійскай мовы на нямецкую. Сярод іх творы такіх аўтараў, як Дэвід Алмонд, Аві, Аліса Бругман, Анэ Файн, П.Б. Кер, Магдален Наб і Энджы Саге. За свае ўласныя творы, а таксама за пераклады аўтар шмат разоў быў узнагароджаны рознымі прэміямі, а ў 2006 годзе ён нават быў намінаваны на Нямецкую літаратурную прэмію. Акрамя таго, ім былі напісаныя біяграфія Вільгельма Буша і раман, прысвечаны Готфрыду Аўгусту Бюргеру, якія былі адрасаваныя больш сталай моладзі і дарослым.

Гербэрт Гюнтэр жыве разам са сваёй сям’ёй у Фрыдландзе пад Гёцінгенам, мае вялікую бібліятэку.

 

Вокладка кнігі «Zeit der grossen Worte»У студзені 2014 года выйшаў у свет яго раман «Час высокіх словаў», прысвечаны Першай сусветнай вайне.

«1914 год. Першая сусветная вайна. Паўлю 14 гадоў. Яго старэйшы брат Макс і бацька ідуць дабраахвотнікамі на фронт адразу пасля таго, як пачынаецца вайна, каб бараніць сваю Айчыну. Макс разам з маці застаецца ў сваім горадзе, дапамагае ёй гандляваць у краме, якую яны маюць. Пашыраюцца чуткі, што да Калядаў вайна скончыцца. Спачатку пануе эйфарыя і ўпэўненасць ва ўласных сілах. Аднак потым прыходзяць першыя навіны: аб паразах, палеглых, параненых. Пачынае не хапаць прадуктаў харчавання, пражыць становіцца ўсё складаней. Надыходзяць Каляды, потым другія Каляды вайсковага часу, а вайна працягвае бушаваць.

 Кніга, якая распавядае адну гісторыю, нямецкую гісторыю… Кніга дае магчымасць чытачам перажыць той час. Расповяд вядзецца з гледзішча ў той час 14-гадовага Паўля, які запісвае сваю ўласную гісторыю – каб яна не была аддадзеная забыццю. Кароткія дакладныя сказы. Сказы, якія робяць свет, які падаецца сённяшняму чытачу такім далёкім, вельмі блізкім…

Гісторыя, нарыс нямецкай гісторыі, чалавечная, захапляльная, пабуджаючая да роздуму і адначасова выклікаючая сум, гісторыя, якая заклікае, каб гэта больш ніколі не паўтарылася». (Вытрымкі з чытацкіх рэцэнзій на amazon.de / von Buchmonsterchen).

Серыя літаратурных чытанняў:

09.11. Мінск, Гімназія № 24

10.11. Баранавічы, Бібліятэка імя В. Таўлая

11.11. Мінск, Бібліятэка імя М. Астроўскага і Інстытут імя Гётэ ў Мінску

12.11. Гродна, Бібліятэка імя Я. Карскага

13.11. Маладзечна, Дзіцячая бібліятэка «Верасок»

Плакат «Zeit der grossen Worte»  (PDF, 213 KB)

 

Спасылкі па тэме

Інстытут імя Гётэ ў Мінску