“Глінянага Вялеса” за 2011 год атрымаў Аляксандр Лукашук

Завершылася галасаванне сяброў экспертнай рады літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”, паведаміў у сваім блогу пісьменнік Алесь Аркуш. Лаўрэатам за 2011 год прызнаны Аляксандр Лукашук. Узнагародай адзначаная яго апошняя кніга “След матылька. Освальд у Мінску”.
З дванаццаці экспертаў, якія галасавалі па шорт-лісце літаратурнай прэміі, пяць
аддалі голас за гэтую кнігу.
Экспертная рада літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за 2011 год:
Уладзімір Арлоў — пісьменнік;
Алесь Аркуш — пісьменнік, аўтар перадачы “Жыццё з літаратурай” (Радыё Рацыя);
Лявон Баршчэўскі — перакладчык;
Пятро Васючэнка — пісьменнік, літаратуразнавец;
Ева Вежнавец — пісьменніца, адзін з аўтараў перадачы “Рэмарка” (тэлеканал
“Белсат”);
Юры Гумянюк — пісьменнік, журналіст;
Аляксандра Дынько — літаратурны мэнэджар, дырэктар выдавецтва BYBOOKS;
Валярына Кустава — пісьменніца, літаратурны мэнэджар;
Дар’я Ліс — пісьменніца, журналіст;
Юнэля Сальнікава — крытык, літаратуразнаўца;
Ігар Сідарук — пісьменнік;
Андрэй Хадановіч — пісьменнік, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра.