«Гняздо-2» Паліны Качатковай


Алесь Бяляцкі
На імпрэзу прыехалі вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, сябры і калегі Паліны: з Мінска — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч і паэт Міхась Скобла, рэжысёры Віктар Корзун, Алег Дашкевіч і Вольга Мікалайчык, барды Кася Камоцкая і Андрэй Мельнікаў, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» і пісьменнік Алесь Бяляцкі з жонкай Наталляй і сябра арганізацыі Алена Лапцёнак; з Віцебска — маці расстралянага па абвінавачанні ў тэракце ў мінскім метро Улада Кавалёва Любоў Кавалёва і вядомая журналістка Алена Сцяпанава, а таксама прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі з Оршы, ды іншыя.

Зміцер Вішнёў

Сама аўтарка патлумачыла, чаму было вырашана зрабіць прэзентацыю акурат на Аршаншчыне. «Мы шмат пра гэта гаварылі з Алесем Шутавым, якога нядаўна не стала з намі. Мы гаварылі пра гэта яшчэ летам падчас паездкі ў Чарнігаў. І гаварылі, што, можа быць, было б добра зрабіць нефармальны літаратурны фестываль на зямлі Уладзіміра Караткевіча, каб не толькі ў нейкіх дамах культуры адбываліся літаратурныя чытанні, але можна было б пачытаць недзе на вуліцы, таму што тут не хапае вольнага слова, менавіта літаратурнага. Алесь Шутаў (актывіст кампаніі «Гавары праўду» – заўв. Г. К.), калі мы наведвалі яго ў бальніцы, абяцаў, што будзе 15 кастрычніка на нашай імпрэзе. Але ніхто не ведае свайго лёсу, і Алесь памёр, учора было дзевяць дзён. І сёння яго няма разам з намі. Таму мне хацелася, каб такая вечарына была ў падобным фармаце не апошняй, каб сюды прыязджалі людзі, каб збіраліся аршанцы. Каб чыталіся творы, і каб з гэтага быў такі пачатак, таму што ў Оршы вельмі жывая энергетыка, вельмі жывыя і вельмі прыемныя людзі, вельмі шмат інтэлігенцыі, яны вельмі шмат паміж сабой кантактуюць, але ў Мінску пра гэта вельмі мала ведаюць. І ўсё гэта вельмі хацелася б ажывіць», — пажадала Паліна Качаткова.

Барыс Пятровіч

Алена Сцяпанава дорыць Паліне птушку для яе Гнязда

Усе прысутныя атрымалі кніжкі Паліны Качатковай і змаглі ўзяць у аўтаркі аўтографы. Выданне пісьменніцы ўжо ў пятніцу паступіла ў продаж.
Даведка:Паліна Качаткова — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Яна адна з аўтарак дакументальных кніг «Трагедыя на Нямізе» (2000 год) і «Смяротнае пакаранне ў Беларусі» (2015), аўтарка сцэнароў дакументальных фільмаў «Гастарбайтар» (2008), «Сыс пра Сыса» (2010), «Пустазелле» (2011), «Прычына смерці – прочырк» (2011), «Убыў па прысудзе» (2012), «Людвіка» (2013), «Шэсць аргументаў супарць смяротнага пакарання». Аўтар зборнікаў навэл «Матылі» (2012) і «Зялёны сон» (2015).У 1990-1998 гадах працавала ў музеі Максіма Багдановіча ў Мінску, пасля яшчэ дзесяць гадоў — у Праваабарончым цэнтры «Вясна».