Гомель старажытны — Гомель сучасны

12 траўня 2015 года ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы горада Веткі адбылася прэзентацыя другога нумара альманаха, у якой прынялі ўдзел укладальнік, рэдактар і аўтар паэт Генадзь Лапацін, адзін з аўтараў — паэт Ларыса Раманава.

Палацы ствараюцца для людзей — каб людзі у іх жылі, спасцігалі жыццё, радаваліся яму, прымалі гасцей. Своеасаблівым запрашэннем чытачоў бібліятэкі ў Палац атрымалася прэзентацыя альманаха, якая прайшла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Ларыса Раманава 

Немагчыма за час, адведзены для сустрэчы, расказаць пра ўсё альбо паказаць усё. Але абмежаванасць у часе дазваляе зацікавіць, дазваляе зрабіць так, каб у твайго суразмоўцы ўзнікла жаданне ўвайсці ў створаную табой пабудову надоўга-надоўга, уважліва даследаваць кожны закуточак, каб потым вяртацца сюды зноў і зноў.

Некалькі слупкоў альбо нават радкоў з верша здольныя зацікавіць. Таму Генадзь Лапацін і Ларыса Раманава прачыталі не толькі свае асабістыя творы, але і фрагменты твораў іншых аўтараў альманаха.

Для веткаўчан гэты нумар адметны яшчэ і тым, што адразу пяць аўтараў маюць самае прамое дачыненне да веткаўскай зямлі. Мікола Ермакоў нарадзіўся ў вёсцы Барталамееўка і пэўны час працаваў умясцовай раёнцы.

Генадзь Лапацін віншуе пераможцу конкурсу

У раздзеле “Спадчына” размешчана апавяданне “Хлеб”, якое напісаў веткаўчанін, заснавальнік і першы дырэктар знакамітага Веткаўскага музея Фёдар Шкляраў. У свой час у мясцовай раёнцы працаваў цудоўны паэт Уладзімір Бабкоў.

З паэтычнымі ўспамінамі ў жанры эсэ — “Адбітак рая” выступіла ў гэтым нумары альманаха паэт Ларыса Раманава, якая празрыста паказала, што паэт, калі ён — Паэт, у любым жанры застаецца паэтам. У незвычайным для большасці чытачоў, якія ведаюць яго, з дзіцячымі вершамі выступіў Генадзь Лапацін. Генадзь Лапацін і Ларыса Раманава з’яўляюцца супрацоўнікамі Веткаўскага музея.

Сустрэча мела інтэрактыўны характар. Найбольш актыўныя ўдзельнікі з боку чытачоў атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі”.

У 1830-х гадах адбывалася рэканструкцыя знакамітага Палаца, адначасова вакол яго быў створаны парк. І, адпаведна традыцыі, напрыканцы сустрэчы з чытачамі Ларыса Раманава правяла відэапрэзентацыю “Наш квітнеючы сад”.

Ул. інф. Гомельскага абласнога аддзялення СБП