Гомельскія пісьменнікі наведалі школьнікаў
Дата публікацыі: 19.05.2014
2195
Яўген Сергіеня і Анатоль Бароўскі
Анатоль Бароўскі прачытаў казку “Начное падарожжа па Гомелі” і некалькі вершаў з кнігі “З бліскавіцай заручуся”, а Яўген Сергіеня пазнаёміў слухачоў з нізкай сваіх новых твораў і прачытаў паэтычныя тэксты з ранейшых кніжак.
Ад імя ўсяго калектыву падзякавалі за імпрэзу выкладчыца беларускай мовы Антаніна Іванаўна Башмур і выкладчыца выяўленчага мастацтва Раіса Мікалаеўна Юдашкіна.
Дамовіліся ўмацаваць сяброўства і ў бліжэйшы час наладзіць сустрэчы з іншымі творцамі Гомельшчыны.
Ул. інф. Гомельскага абласнога аддзялення СБП
Прэсавая служба СБППадзяліцца
19.01.2021 20:00
49
0
12.01.2021 13:00
67
0
30.12.2020 12:00
59
0
Электронная пошта: SBP@LIT-BEL.ORG
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг