Госцяй Алексіевіч сёння будзе расейская пісьменніца Людміла Уліцкая

Расейская пісьменьніца Людміла Ўліцкая
Людміла Уліцкая

Радыё Свабода будзе весьці наўпроставую відэтрансьляцыю з імпрэзы на сайце і ў сацыяльных сетках.

Людміла Ўліцкая — пісьменьніца і сцэнарыстка, аўтарка больш чым двух дзясяткаў раманаў, п’есаў і кінасцэнарыяў.

Яна ляўрэатка прэміі «Рускі Букер» за раман «Казус Кукоцкага», прэміі «Вялікая кніга» за раман «Даніэль Штайн, перакладчык», прэміі Грынцанэ Кавур за раман «Шчыра ваш, Шурык» (Італія), кавалер Ордэна Ганаровага Легіёну (Францыя) і г. д.

У 2007 годзе Людміла Ўліцкая заснавала Фонд у падтрымцы гуманітарных ініцыятываў.

Зьяўляецца крытыкам палітыкі расейскага кіраўніцтва на чале з Уладзімірам Пуціным, асудзіла анэксію Крыму і ўмяшаньне Расеі ў падзеі на ўсходзе Ўкраіны.

Радыё Свабода