Гродна. Бітва паэтаў транслявалася ў жывым эфіры

Анатоль Брусевіч і Ала Петрушкевіч

Арганізатарамі слэму з’яўляюцца сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” у партнёрстве з культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і кніжнай серыяй “Гарадзенская бібліятэка”. Каардынатарка слэму Алеся Бяленік не хавае перад пачаткам імпрэзы свайго хвалявання.

Гарадзенскі паэтычны слэм

Аляксей Шота і Хрысціна Марчук

Слэм распачынаюць яго вядучыя — Аляксей Шота і Хрысціна Марчук.

“Мы хочам, каб нашыя таленавітыя гарадзенскія паэты выйшлі са старонак паэтычных зборнікаў у публіку”, — тлумачыць сутнасць слэму Хрысціна.

Вядучыя прадстаўляюць шаноўных гасцей — Дануту Бічэль і Аляксея Пяткевіча, якія пасля выступаў вызначаць лепшых на свой погляд выступоўцаў. Але гэта толькі дадатковыя балы — ацэньвае выступы перадусім журы, складзенае з шасці выпадковых чалавек з залы.

Тэма слэму сёння вольная. Выступы да трох хвілін. Чарговасць выступаў вызначаецца праз лёсаванне.

Гарадзенскі паэтычны слэм

Па-за конкурсам выступае Ганна Ліпчанская, якая напісала адмысловы парадыйны верш пра слэм і слэмераў.

Урэшце пачынаюцца выступы паэтаў. Першай выступіла Ала Петрушкевіч.


Выступае Сяргей Астравец. Чытае частку са свайго “Чарнагорскага дзённіка”.

Ад Дзяніса Жыгаўца вядучыя просяць “драйву”. Той стараецца — атрымліваецца эмацыйна.

Ці то журы трапілася вельмі лагоднае, ці то ўдзельнікі найвышэйшага ўзроўню — максімальны бал выступоўцы атрымліваюць вельмі часта.

Гарадзенскі паэтычны слэм

Ганна Аўчыннікава бярэ не толькі густоўнай паэзіяй, але і зоркай на чале:)

Гарадзенскі паэтычны слэм, Ганна Аўчыннікава

Ганна Аўчыннікава

Па-рознаму “запальваюць” публіку Антось Янкоўскі, Валера Руселік, Анатоль Брусевіч.

Янкоўскаму, калі ён чытае верш прысвечаны Караткевічу, дапамагае ўся зала, паўшэптам паўтараючы “Быў... Ёсць... Буду...”

Руселік тлумачыць, што спрабаваў напісаць штосьці адмыслова на слэм, але ў выніку прачытае “штосьці са старога”.

“Самы сціплы” ўдзельнік слэму, Анатоль Брусевіч, чытае верш пра “генія Анатоля Брусевіча”.

Гарадзенскі паэтычны слэм

Анатоль Брусевіч

Апошняй выступае Святлана Куль.

Асабліва ўражвае яе другі верш: “Мае сябры цяпер ужо Дзяды, я ў лістападзе клікаць іх павінна...” Дрыжыць голас, слёзы ў вачох. Эмацыйна! Моцная заяўка на перамогу!

Аляксей Пяткевіч: “Усе вершы маюць права на першае месца! Выбіраць цяжка. Але мой асабісты выбар — Ганна Аўчыннікава”.

Гарадзенскі паэтычны слэм, Аляксей Пяткевіч

Аляксей Пяткевіч

Данута Бічэль: “Была ўпэўненая, што аддам свой голас за Алу Петрушкевіч, але ўсе прачыталі так прыгожа! Я вас усіх люблю! Я аддаю сёння свой голас за Руселіка”.

Гарадзенскі паэтычны слэм, Данута Бічэль

Данута Бічэль

Журы падлічвае галасы. Другога туру не будзе — чуваць з боку журы. Гэта азначае, што пераможца вызначаны. Застаецца крыху пачакаць...

Пакуль жа выступае госць з Мінску Віталь Рыжкоў.

Гарадзенскі паэтычны слэм, Віталь Рыжкоў

Віталь Рыжкоў

Адчуваецца клас. Нездарма хлапец ужо шмат разоў выступаў у такога кшталту слэмах!

Абвяшчаюць вынікі. Найвялікшую колькасць балаў набрала паэтка Ганна Аўчыннікава. На другім месцы апынуўся Валера Руселік. Трэцяе месца заняла Святлана Куль-Сяльвестрава.

Гарадзенскі паэтычны слэм, Ганна Аўчыннікава

Кожны пераможца атрымаў памятныя прызы, у тым ліку кнігу Юры Гуменюка “Назаві мяне геніем”. Галоўны прыз — падарункавае выданне “Спадчына Беларусі” ў скураной вокладцы.

Ала Петрушкевіч

Ала Петрушкевіч

Інтрыга з днём нараджэння Алы Петрушкевіч, кава, гарбата і печыва, гурт “Камертон”, які ствараў своеасаблівы настрой... Паэтычны слэм перацякае ў нефармальныя размовы. Здаецца, усё атрымалася ўдала.

Гарадзенскі паэтычны слэм

Чакаем працягу!

Здымкі і відэа Яна Лялевіча

 

www.t-styl.info