Гісторык і літаратар распавёў пра ўкрадзеныя слонімскія скарбы

Госць распавёў ім пра гісторыю слонімскай зямлі, але найбольш ён спыніўся на тых скарбах, якія за апошнія 500 гадоў былі ўкрадзеныя і вывезеныя са Слонімшчыны ў розныя краіны свету.

Сяргей Чыгрын

“Найбольш скарбаў з нашай мясцовасці знікла з палацаў Слізьняў з вёскі Новадзявяткавічы, Пуслоўскіх з Альбярціна, Агінскіх і Сапегаў са Слоніма, з храмаў з Жыровічаў, Слоніма, Азярніцы, Дзераўной. Напрыклад, калекцыя карцін з Альбярціна магла б з поспехам сёння экспанавацца ў многіх еўрапейскіх галерэях. Тут некалі знаходзіліся эскізы “Галоўкі” Леанарда да Вінчы, “Кентаўра” Рубенса, дзве карціны Пітэра Брэйгеля, некалькі венецыянскіх партрэтаў. Зніклі са Слонімскага музея шахматная дошка Льва Сапегі, статуэтка з дрэва вялебнага Ніла Сорскага, срэбны медаль-манета 138 года да нашай эры з надпісам на старажытна-яўрэйскай мове часоў Сімона Макавея і тысячы іншых каштоўнасцей”, – сказаў Сяргей Чыгрын.

Васіль Адамаў. Беларускае Радыё Рацыя