Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня
У сваёй новай кнізе аўтарка запрашае чытачоў у чарговае падарожжа, гэтым разам — у Менск ХІХ стагоддзя. А ўжо ў наступную пятніцу 22 снежня ў 18:30 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча 7А) адбудзецца імпрэза з гарбаткай і дыскусіяй. Тэма: “Беларускі дэтэктыў і эклеры”.
Удзел возьмуць:
Людміла Рублеўская
Барыс Пятровіч
Ціхан Чарнякевіч
Міхал Бараноўскі
Наста Грышчук
На прэзентацыі можна будзе набыць кнігу з аўтографам і атрымаць добры настрой напярэдадні Калядаў!
Раман быў створаны ў межах праекту “Школа маладога пісьменніка: Другі год” (2016-2017 гг.) пры падтрымцы ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
“Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах” — непрыстойна захапляльнае чытво!
Запрашаем 22 снежня ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча 7А).
Пачатак а 18:30.
Уваход вольны!