"Гукаю Слова..." З нагоды юбілею Мікалая Аляксандрава

Мікалай Аляксеевіч вядомы як аўтар зборнікаў “Кварта” (2002) і “Долгий путь в Китеж” (2009). І хаця пачынаў і цяпер працягвае пісаць спадар Мікалай на рускай мове, апошнім часам у друку з'явіліся яго вершы і па-беларуску. Жыццё творцы звязанае з Расіяй (нарадзіўся ў Валагодскай вобласці, юнацтва прайшло на Далёкім Усходзе, закончыў Літаратурны інстытут у Маскве), але з 1980 года Мікалай Аляксандраў -- у Берасці спачатку ў абласной газеце "Заря", пасля і па сённяшні дзень -- ва ўжо згаданым “Брестском курьере”. Натхнення, аптымізму і далейшай плённай дзейнасці ў журналістыцы і паэзіі Вам, Мікалай Аляксеевіч!
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Мікалай Аляксандраў
Гуканне
-- А што ты тут робіш, Алёна,
Спяваючы доўгую песню,
Ў лясочку ля юнага клёна?
-- Гукаю Весну...
-- А што ты тут робіш, Алесе,
На лузе ля сенажаці,
Дзе п'юць жаўрукі паднябессе?
-- Гукаю Маці...
-- А што ты тут робіш, Галіна,
У полі, дзе марыць глеба
Пра шпаркія струны ліўня?
-- Гукаю Неба...
А што ты тут робіш, Антосе,
Ў бары, дзе драўляная мова
Стамілася ў безгалоссі?
-- Гукаю Слова...
-- А што ты тут робіш, Рыгорка,
На ўзгорку ля млына старога,
Дзе ўсходзіць Максімава зорка?
-- Гукаю Бога...
-- А што ты тут робіш, Кастусе,
Адрынуўшы горкую здраду
На вежы званоў Беларусі?
-- Гукаю Праўду...
Прэсавая служба СБП