Гурт N.R.M выступіў у кнігарні "Логвінаў"

Першасна сустрэча была заяўленая як аўтограф-сесія, і трыа спачатку планавала выканаць у акустыцы ўсяго пару песень, а астатні час адказваць на пытанні публікі. Але гледачы хацелі болей слухаць, чым пытацца.

Злева направа: Піт Паўлаў, Алезіс Дземідовіч і Юрась Ляўкоў

У выніку Піт Паўлаў, Юрась Ляўкоў і Алезіс Дземідовіч адыгралі паўнавартасны 30-хвілінны сэт. Прагучалі фактычна ўсе песні з новага альбома.

Піт Паўлаў

Нагадаем, што “Д.П.Б.Ч.” выйшаў на вініле накладам у сто асобнікаў у аздабленні дызайнера і мастака Уладзіміра Цэслера. Таксама альбом даступны на звычайных кампактах і распаўсюджваецца на канцэртах гурта.

Юрась Ляўкоў

Адкрытае праслухоўванне “Д.П.Б.Ч.” прайшло 20 кастрычніка на канцэрце «Жывы Гук ON-line». У падтрымку новага альбома N.R.M. едзе ў тур па Беларусі і Расіі. 

Тэкст: ВТ, для lit-bel.org

Фота: Кацярына Лісіца