Гурт "Нельга забыць" прадставіць праграму на вершы Караткевіча – 18 снежня

18 снежня ў Літаратурным музеі
Максіма Багдановіча (вул.
М. Багдановіча, 7а) адбудзецца выступ гурта «Нельга забыць», які быў
названы паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча. Пачатак у 20.00.
Гурт прадставіць публіцы музычна-паэтычную драму «Леаніды не вернуцца да зямлі...». Праграма ўяўляе сабой адлюстраванне паэтычных вобразаў, якімі прасякнуты раман. Вершы – гэта творы галоўнага героя, 30-гадовага пісьменніка, які дзякуючы сапраўднаму каханню адчуў, што жывы, але прадчуванне, што ён ніколі не будзе разам з каханай, забівае яго, таму ўсё напісана на нерве, трагічна і ўзнёсла.
generation.byУсе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг