Хроніка жыцця беларускай сялянскай сям’і

У мінскім выдавецтве “Кнігазбор” пабачыла свет новая кніга сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікалая Мельнікава “Радавод”, у якой аўтар праз аповед аб сваёй сям’і расказвае пра нядаўнюю гісторыю нашай краіны.

 

 

“Кніга “Радавод” як хроніка жыцця адной беларускай сям’і ў гады раскулачвання, калектывізацыі і вайны па сваёй напоўненасці фактамі, багацці сабраных матэрыялаў і дакументальнаму раскрыццю лёсаў і падзей таго незайдроснага часу, безумоўна, вартая ўвагі і таго, каб пра гэта даведаліся не толькі сваякі і блізкія з роду Мельнікавых, але і шырокае кола чытачоў, нашых сучаснікаў”,  — піша ў прадмове да кнігі Аляксей Дземідовіч і дадае, што кніга апісвае нашу агульную гісторыю, "якую нельга замоўчваць, і трэба ведаць усім і ва ўсім праўдзівым абліччы".

Прэсавая служба СБП