Хто кра­дзе ве­ру, ро­зум і во­лю?

Яна за­яві­ла аб са­бе як та­ле­на­ві­ты пісь­мен­нік. Яе ад­ра­зу за­ўва­жы­лі кры­ты­кі і чы­та­чы, якія па­дзя­лі­лі­ся на шчы­рых па­клон­ні­каў і тых, для ка­го яе твор­часць су­цэль­ны раз­драж­няль­нік. Тво­ры Але­ны Бра­ва ні­ко­га не па­кі­да­юць абы­яка­вым. Гэ­та ж ты­чыц­ца і апо­вес­ці «Да­ра­ван­не», якая вый­шла ў Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да» на трох мо­вах — бе­ла­рус­кай, рус­кай і ня­мец­кай. Але­на БРА­ВА пра фі­ла­со­фію твор­час­ці і жыц­ця:

— «Да­ра­ван­не» вы­лу­ча­ец­ца ся­род на­пі­са­на­га мной ра­ней — у пры­ват­нас­ці, не ўлас­ці­вым для ма­іх тво­раў хэ­пі-эн­дам… У пер­шым ва­ры­ян­це фі­нал быў ін­шы. Га­лоў­ная ро­ля там ад­во­дзі­ла­ся Ган­су, які збег з до­ма са­ста­рэ­лых, каб да­вес­ці да кан­ца сваю помс­ту. Але по­тым я вы­ра­шы­ла, што лепш бу­дзе скон­чыць тэкст важ­ным для мя­не ад­ка­зам Ла­ры­сы на рэп­лі­ку мед­сяст­ры: «Рус­кая эма­цы­я­наль­насць…» — «Я з Бе­ла­ру­сі! Гэ­та не тое ж са­мае!» і ра­шэн­нем Ла­ры­сы за­браць Ган­са да­моў. Ха­ця ў пе­ра­ку­ле­ным на­шым све­це, дзе хво­ры на сін­дром Аль­цгей­ме­ра бы­лы сал­дат вер­мах­та ста­но­віц­ца нось­бі­там гіс­та­рыч­най па­мя­ці, а ўсе на­во­кал ста­ран­на ро­бяць вы­гляд, што ні­чо­га не па­мя­та­юць, пры­па­да­бня­юц­ца хво­рым, хэ­пі-эн­ды та­ко­га кштал­ту — рэд­касць.

Алена Брава. Фота Алены Казловай.

— Ці ёсць у Ла­ры­сы «сёст­ры» ў тва­іх ін­шых тво­рах?

— А як жа! «Ста­рэй­шая сяст­ра» Ла­ры­сы — ба­бу­ля Ве­ра з апо­вес­ці «Рай даў­но пе­ра­на­се­ле­ны». Абедз­ве жы­вуць у па­тры­яр­халь­ным дыс­кур­се і цярп­лі­ва пры­ма­юць яго жорст­кія ўмо­вы — поў­нае са­ма­ад­ра­чэн­не дзе­ля бліз­кіх. А ка­лі і бун­ту­юць, дык моўч­кі сам са­бе. Пра та­кіх жан­чын у нас пры­ня­та ка­заць: «Яны — соль зям­лі». Свет на­са­м-
рэч тры­ма­ец­ца на іх не­пра­жы­тых жыц­цях, пры­не­се­ных у ах­вя­ру здоль­нас­цях, ня­зве­да­ных ра­дас­цях. Ад­ны ча­ла­ве­чыя асо­бы — вы­біт­ныя па сва­іх ма­раль­ных якас­цях — «ідуць на корм» ін­шым. Та­кая ген­дар­ная сі­ту­а­цыя для нас на­столь­кі звык­лая, што мы пе­ра­ста­лі яе за­ўва­жаць.

— Не­ка­то­рыя на­зы­ва­юць ця­бе пісь­мен­ні­цай-фе­мі­ніст­кай, ін­шыя ка­тэ­га­рыч­на ад­маў­ля­юць на­яў­насць ідэй фе­мі­ніз­му ў тва­ёй твор­час­ці…

— Тэр­мін «фе­мі­нізм» уклю­чае дзя­сят­кі роз­ных ідэй­ных плы­няў: ад эк­зіс­тэн­цы­я­ліз­му Сі­мо­ны дэ Ба­ву­ар да ма­ні­фес­ту «Та­ва­рыст­ва па зні­шчэн­ні муж­чын» аме­ры­кан­скай ква­зі-фе­мі­ніст­кі Ва­ле­ры Са­ла­нас. Ад­нак я не звя­раю свае тэкс­ты ні з які­мі ідэа­ло­гі­я­мі або за­па­ве­дзя­мі — фе­мі­нізм гэ­та аль­бо Но­вы За­па­вет. Ні на якія ідэі, што «ава­лод­ва­юць ма­са­мі», не ары­ен­ту­ю­ся. Пісь­мен­нік не свя­тар, не ся­мей­ны кан­суль­тант і не ідэ­о­лаг. Усе яны пра­па­ну­юць га­то­выя рэ­цэп­ты ка­лек­тыў­на­га па­збя­ган­ня пус­тэ­чы і дак­лад­на ве­да­юць, як гэ­тую пус­тэ­чу на­зваць: пек­лам, фруст­ра­цы­яй аль­бо мі­за­гі­ні­яй. Я ж не ве­даю га­то­вых рэ­цэп­таў вы­ра­та­ван­ня ду­шы.

Пісь­мен­ніц­тва — гэ­та той шлях, які ты пра­кла­да­еш сам, у пра­цэ­се хадзь­бы. Ідзеш па пус­тын­най мяс­цо­вас­ці, час ад ча­су су­стра­ка­ю­чы там ча­ла­ве­чыя сля­ды — та­кіх жа са­мот­ні­каў, як і ты. І ра­ду­еш­ся гэ­тым сля­дам. Зна­чыць, кі­ру­нак вы­бра­ны пра­віль­на. Ся­род сля­доў, якія мне су­стра­ка­юц­ца, ёсць і сля­ды зна­ка­мі­тых жан­чын-фе­мі­ніс­так. Ты ідзеш без уся­ля­кай га­ран­тыі, што змо­жаш па­тра­ціць сваё жыц­цё не­да­рэм­на. Я прос­та пі­шу пра тое, што ба­ліць. Дум­ка ба­наль­ная, але паў­та­ру­ся: адзі­ная лін­за, праз якую пісь­мен­нік гля­дзіць на свет, гэ­та «лад яго ду­шы» (М. Цвя­та­е­ва), пэў­ны тып свя­до­мас­ці. Ін­шая спра­ва, што ў сва­ім раз­віц­ці, спа­сці­жэн­ні све­ту праз ся­бе ён не­па­збеж­на пры­хо­дзіць да пэў­ных вы­сноў, якія ты­чац­ца та­го, як усё ў гэ­тым све­це ўлад­ка­ва­на.

Асу­джа­ная пра­жыць жыц­цё ў жа­но­чым це­ле, па­спы­таць на са­бе ўсе жа­но­чыя ро­лі (адзі­ная, у якой яшчэ не па­бы­ва­ла, — ро­ля пра­ба­бу­лі), я доб­ра ўяў­ляю са­бе тыя шля­хі, які­мі ідзе на­ша су­час­ні­ца, ве­даю паст­кі, што яе ча­ка­юць у па­тры­яр­халь­ным гра­мад­стве. Та­кі ва­ры­янт не­сва­бо­ды мною вы­дат­на вы­ву­ча­ны. Та­му і пі­шу пра гэ­та.

Між ін­шым, мае тэкс­ты, якія сён­ня лі­чаць фе­мі­нісц­кі­мі, бы­лі на­пі­са­ны яшчэ да та­го, як я па­зна­ё­мі­ла­ся з фе­мі­ніз­мам, як сіс­тэ­май по­гля­даў. У пры­ват­нас­ці, апо­весць «Ка­мен­данц­кі час для лас­та­вак», вы­да­дзе­ная ў ЗША ў вы­да­вец­тве Сяр­гея Юр’­е­не­на пад наз­вай «Ка­хан­не ў це­ні ка­зар­маў Ман­ка­да», бы­ла прад­стаў­ле­на чы­та­чу як «куль­тур­ны фе­мі­нізм з Бе­ла­ру­сі».

— Для бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства па­няц­це «фе­мі­нізм» ня­звык­лае. Час­та фе­мі­ніст­ка­мі на­зы­ва­юць ся­бе жан­чы­ны, якія за­да­юц­ца пы­тан­нем: ча­му я, та­кая пры­го­жая і ра­зум­ная, — і без му­жа?

— Жан­чы­ны, пра якіх ты ка­жаш, — не фе­мі­ніст­кі. Яны — «мах­ро­вы» пра­дукт па­тры­яр­халь­на­га гра­мад­ства, жы­вое ўва­саб­лен­не яго стэ­рэа­ты­паў. Для мя­не фе­мі­нізм — гэ­та перш за ўсё пры­знан­не пра­ва жан­чы­ны на аў­та­но­мію асо­бы. Гэ­та ак­ту­аль­на для ча­ла­ве­ка ўво­гу­ле, на ўнут­ра­ную тэ­ры­то­рыю яко­га со­цы­ум рэ­гу­ляр­на ква­піц­ца. Што та­ды ка­заць пра жан­чы­ну, якая на­шмат больш дэ­тэр­мі­на­ва­на бія­ла­гіч­на і са­цы­яль­на, чым муж­чы­на? Ёй да­во­дзіц­ца вес­ці ба­раць­бу на не­каль­кіх фран­тах, у тым лі­ку су­праць стэ­рэа­ты­паў сва­ёй жа свя­до­мас­ці.

Ка­лі жан­чы­на «пра­чнец­ца», яна змо­жа па­спра­ба­ваць ар­га­ні­за­ваць сваё жыц­цё на прын­цы­пах, якія свя­до­ма абя­рэ для ся­бе. Уво­гу­ле, на­дзея ў ча­ла­вец­тва за­ста­ла­ся толь­кі на жа­но­чую цы­ві­лі­за­цыю — цы­ві­лі­за­цыю лю­бо­ві, так мне зда­ец­ца. Гэ­та не «цы­ві­лі­за­цыя без муж­чын» — яна па­бу­да­ва­на на «жа­но­чых» прын­цы­пах: лю­бо­ві, мі­ла­сэр­нас­ці, уза­е­ма­ра­зу­мен­ня, па­ва­гі да ча­ла­ве­чай год­нас­ці. Ка­лі Ж‑фе­мі­нізм аб­мя­жу­ец­ца тым, што жан­чы­ну па­спра­бу­юць «убу­да­ваць» у іс­ну­ю­чыя ўлад­ныя струк­ту­ры со­цы­у­му, не змя­ня­ю­чы іх змес­ту, усё за­ста­нец­ца па-ра­ней­ша­му. Жан­чы­на, якая пе­рай­мае агрэ­сіў­ную ма­дэль муж­чын­скіх па­во­дзін, — з’я­ва яшчэ гор­шая, чым жан­чы­на «па­тры­яр­халь­ная» і чым агрэ­сіў­ны муж­чы­на.

— Ге­ра­і­ня ра­ма­на «Ме­на­да і яе са­ты­ры» — як­раз ах­вя­ра стэ­рэа­ты­паў улас­най свя­до­мас­ці?

— Так, ме­на­ві­та ах­вя­ра: клі­ніч­най на­іў­нас­ці і вы­ха­ван­ня на ўзо­рах ра­ман­тыч­най лі­та­ра­ту­ры, якая паэ­ты­зуе «вя­лі­кае ка­хан­не» як адзі­нае на­ка­на­ван­не жан­чы­ны ў све­це. Юля — «ра­зум­ная дур­ніч­ка». Са­цы­яль­ныя стэ­рэа­ты­пы са­вец­ка­га ча­су дзіў­ным чы­нам пе­ра­мя­ша­лі­ся з кніж­най «уз­нёс­лас­цю». У вы­ні­ку ды­яг­наз, які мож­на вы­зна­чыць як «ду­хоў­ная нім­фа­ма­нія», гэ­та зна­чыць, псі­ха­ла­гіч­ная за­леж­насць ад муж­чы­ны. За­леж­насць, якая, між ін­шым, фар­мі­ра­ва­ла­ся ста­год­дзя­мі.

Усе ін­сты­ту­ты гра­мад­ства бы­лі скі­ра­ва­ны ме­на­ві­та на гэ­та: шко­ла, сям’я, на­ват мас­тац­тва. З та­кім «ба­га­жом ве­даў» ге­ра­і­ня ся­бе са­ма­стой­най асо­бай не ўсве­дам­ляе. Усе яе па­мкнен­ні за­ся­ро­джа­ны на да­сяг­нен­ні адзі­най мэ­ты — за­ва­ло­даць муж­чы­нам і, у рэш­це рэшт, на­быць са­цы­яль­ную і аса­біс­тую «паў­на­вар­тас­насць». Праў­да, ро­біць яна гэ­та не так, як яе больш праг­ма­тыч­ныя сёст­ры па ген­да­ры. Дэ­ман­струе бяс­кон­цую га­тоў­насць ах­вя­ра­ваць са­бой, вы­тры­ваць лю­быя пры­ні­жэн­ні. Ка­лі яе кі­дае чар­го­вы «Ён», яна ў па­ні­цы шу­кае но­ва­га не з‑за сек­су­аль­на­га свер­бу, а та­му, што псі­ха­ла­гіч­на не вы­но­сіць адзі­но­ты. Яна раз’­яд­на­на з улас­най сек­су­аль­нас­цю і са сва­ім це­лам — яно толь­кі сро­дак пры­цяг­нуць муж­чы­ну. Гэ­та, без­умоў­на, не ка­хан­не, а від за­леж­нас­ці, на­кшталт ал­ка­голь­най ці нар­ка­тыч­най.

— А ка­лі б Юля рас­па­ра­джа­ла­ся сва­ім це­лам без «вы­со­кіх ідэй» і гра­шы­ла з за­да­валь­нен­нем, яна ста­ла б ста­ноў­чай ге­ра­і­няй?

— Як рас­па­ра­дзіц­ца це­лам — пы­тан­не дру­гас­нае. Пер­шае, што яна па­він­на зра­біць, — уклю­чыць маз­гі, стаць ча­ла­ве­кам, а не «прад­ме­там». Па­він­на стаць асо­бай, а не «жан­чы­най». І гэ­тая асо­ба па­він­на вы­ра­шыць для ся­бе са­ма, што ме­на­ві­та для яе па­жа­да­на: стаць ма­ці, на­ра­дзіць шмат дзя­цей (аль­бо толь­кі ад­но дзі­цё) або жыць адзі­ноч­кай і «гра­шыць з за­да­валь­нен­нем». Ці ўво­гу­ле ад­мо­віц­ца ад паст­кі по­лу, прос­та «вы­па­сці з сіс­тэ­мы» і пры­свя­ціць ся­бе ін­тэ­ле­кту­аль­ным за­ня­ткам, як ге­ра­і­ня-рас­каз­чы­ца ў апо­вес­ці «Рай даў­но пе­ра­на­се­ле­ны». Вы­бар па­ві­нен быць свя­до­мым, а не «та­му, што ўсе так жы­вуць». Вы­ні­кі вы­ба­ру «як ва ўсіх» ма­ем сён­ня: кі­ну­тыя дзе­ці, зла­ма­ныя лё­сы, пад­лет­ка­вая зла­чын­насць, ран­нія абор­ты і г. д.

— Якая мэ­та фі­зі­я­ла­гіч­ных сцэн у тва­іх тво­рах?

— Ад­на з іх — вяр­тан­не жан­чы­ны да сва­ёй ця­лес­нас­ці. Ця­лес­нас­ці, па­збаў­ле­най та­го «вы­бу­хо­ва­га па­ке­ту», які звы­чай­на за­клад­ва­ец­ца ў гэ­та па­няц­це. На­прык­лад: «Це­ла да­дзе­на та­бе, каб на­ра­джаць». Або: «Тваё це­ла — «са­суд гра­хоў­ны», ты па­він­на са­ро­мец­ца яго» і г. д. У кан­тэкс­це та­го на­ціс­ку, які аказ­ва­ец­ца на жан­чы­ну ад­эп­та­мі вы­шэй­зга­да­ных па­зі­цый, па­зі­цыя-пра­тэст ге­ра­і­ні «Рая…» у да­чы­нен­ні да це­ла («яго мо­ва — не мая мо­ва») гля­дзіц­ца цал­кам на­ту­раль­най. Жан­чы­на па­він­на на­ву­чыц­ца пры­маць і лю­біць сваё це­ла, не ад­чу­ва­ю­чы со­ра­му і ві­ны за яго пра­явы. Але, з ін­ша­га бо­ку, па­він­на дак­лад­на ўсве­дам­ляць, што яна — не толь­кі це­ла. Гэ­та я на­зы­ваю вяр­тан­нем да ця­лес­нас­ці, якая бы­ла ў нас гвал­тоў­на ада­бра­на. І хто, як не жан­чы­на, якая пі­ша, змо­жа да­па­маг­чы сва­ім сёст­рам вяр­нуць гэ­тую ка­лісь­ці «анэк­са­ва­ную» тэ­ры­то­рыю? Ка­заць пра тое ўго­лас для пісь­мен­ні­ка-жан­чы­ны — гэ­та адзі­ная маг­чы­масць за­люд­ніць тую «тэ­ра ін­ког­ні­та» свай­го «я», дзе да­гэ­туль ха­ва­лі­ся па­чва­ры.

Між ін­шым, вяр­тан­не жан­чы­ны да сва­ёй ця­лес­нас­ці не мае ні­чо­га агуль­на­га з пра­па­ган­дай рас­пус­ты, пар­наг­ра­фі­яй. Хут­чэй, пар­наг­ра­фіч­ны­мі з’яў­ля­юц­ца тыя мас­куль­та­выя тэкс­ты, якія мож­на на­быць у нас ледзь не ў кож­ным ша­пі­ку: сцэ­ны фі­зіч­най бліз­ка­сці ў іх са­ма­мэ­та.

— Якія тво­ры, на тваю дум­ку, здоль­ны за­ці­ка­віць сён­ня бе­ла­рус­ка­га чы­та­ча?

— Яко­га — вось пы­тан­не. Чы­та­чом, які ду­мае і раз­ва­жае, заў­сё­ды бы­лі і бу­дуць за­па­тра­ба­ва­ны тво­ры пра ўнут­ра­ны свет ча­ла­ве­ка і яго ўза­е­ма­ад­но­сі­ны з ін­шы­мі. Сён­ня са­цы­ё­ла­гі кан­ста­ту­юць кры­зіс сям’і; род­нас­ныя су­вя­зі, якія яшчэ ў мі­ну­лым ста­год­дзі вы­зна­ча­лі жыц­цё лю­дзей, са­сла­бе­лі. Ча­ла­век па­ві­нен на­ву­чыц­ца ары­ен­та­вац­ца ў но­вай сіс­тэ­ме ка­ар­ды­нат, шу­каць апі­ры­шча ў но­вай рэ­аль­нас­ці, каб вы­ста­яць сам-на­сам з пус­тэ­чай. Сён­ня лю­дзі кі­ну­лі­ся ў спа­жы­ван­не, імк­нуц­ца больш за­ра­біць, каб больш па­тра­ціць. Пры гэ­тым не ўсве­дам­ля­юць, што кан­сью­ме­рызм — не вый­сце. Лі­ха­ман­ка­вае спа­жы­ван­не не да­па­мо­жа ча­ла­ве­ку стаць са­мім са­бой, не па­зба­віць ад праб­лем.

— Ёсць дум­ка, што чы­тач сён­ня жа­дае «лёг­кай» кні­гі. Ты свя­до­ма ідзеш на­су­пе­рак гэ­тай тэн­дэн­цыі?

— Каз­кі — не мой про­філь. На жаль, мас­культ вы­мы­вае са свя­до­мас­ці чы­та­ча са­мо па­няц­це якас­ці лі­та­ра­тур­на­га тэкс­ту. Але гэ­та най­мен­шае зло, якое ён ро­біць. Ка­лі якія кні­гі і вар­та бы­ло б спа­ліць на пло­шчы, дык гэ­та ме­на­ві­та «ру­жо­вае чыт­во». Аў­та­ры та­кіх кні­жак бы га­дал­кі-афе­рыст­кі абя­ца­юць ка­хан­не з проць­май ка­ра­лёў і ва­ле­таў, а са­мі за­бі­ра­юц­ца да дур­ніч­кі ў кі­шэ­ню. Гэ­тыя тэкс­ты кра­дуць на­шмат больш, чым парт­ма­нет: кра­дуць цвя­ро­зы ро­зум, ве­ру ў ся­бе і во­лю да дзе­ян­ня.

Я ста­ра­юся пі­саць так, каб чы­тач ад­крыў для ся­бе но­вы ра­курс у звык­лым і па­чаў ду­маць са­ма­стой­на. Лі­та­ра­ту­ру нель­га раз­гля­даць вы­ключ­на ў праг­ма­тыч­ным дыс­кур­се «вы­ха­ван­ня». Але ка­лі та­кой мэ­тай за­да­цца, то мож­на мер­ка­ваць: чым менш хэ­пі-эн­даў бу­дзе ў лі­та­ра­ту­ры, тым больш іх бу­дзе ў жыц­ці.

Ла­ры­са РА­КОЎ­СКАЯ, "Звязда"