In memoriam. Памяці Ніла Гілевіча
Дата публікацыі: 30.03.2016
1993
Верш
Да галінак вясны Ніла Гілевіча
Ніл Сымонавіч! Я ўкленчу
перад Марай — той зямлёй,
дзе жылі б адной сям’ёй.
Згадвалі Вы: край наш — з енчу:
браць бы поручню-парэнчу,
мы ж махалі аглаблёй.
— Раць збіраць! — не ўсе крычалі.
— У паход! — не ўсе гулі…
І нас бэсцілі, знішчалі.
…Даастатку не змялі
з нашай роднае зямлі.
Так! Мы будзем, будзем. Будзем!
Толькі ж цені крывічоў
не дадуць сваіх мячоў.
На рушэнне ці палюддзе
знойдзем новых трубачоў.
Ніл Сымонавіч! На голле
прывілі Вы вочкі слоў.
Давялі Вы да галоў:
спее сведамая Воля —
весняй нацыі улоў.
Сяргей Панізьнік
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"Падзяліцца
12.01.2021 13:00
31
0
30.12.2020 12:00
30
0
24.11.2020 18:00
105
0
Электронная пошта: SBP@LIT-BEL.ORG
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг