КОНКУРС НА ДЗІЎНУЮ НАЗВУ


КОНКУРС НА ДЗІЎНУЮ НАЗВУ

У Вялікабрытаніі часопіс “The Bookseller” працягнуў штогадовы конкурс на самую дзіўную назву кнігі. У скарочаным спісе – шэсць намінантаў. На сайце часопіса можна прагаласаваць за свайго “фаварыта”.
Шорт-ліст дзіўных назваў кніг паводле “ The Bookseller” выглядае так:
"Мяне раздзірала пігмейская каралева любові" ("I Was Tortured by the Pygmy Love Queen");
"Як напісаць кнігу аб тым, як пісаць" ("How to Write a How to Write Book");
"Ці людзі жанчыны? Ды іншыя міжнародныя даследаванні" ("Are Women Human? And Other International Dialogues");
"Рашэнне сырных праблемаў" ("Cheese Problems Solved");
"Пачніце з уласных ног, калі хочаце перарваць адносіны" ("If You Want Closure in Your Relationship, Start With Your Legs");
"Значныя персоны Саўтэнда і наваколля: ад караля Кнута да групы Doctor Feelgood" ("People who Mattered in Southend and Beyond: From King Canute to Doctor Feelgood").
У 2007 годзе пераможцай стала праца амерыканца Джуліяна Мантэгю "Бездаглядныя крамныя каляскі ўсходу Паўночнай Амерыкі: палявы вызначальнік". Першым лаўрэатам прэміі (яшчэ ў 1978 годзе) была кніга "Матэрыялы Другой міжнароднай канферэнціі па голых мышах"...