Калегі павіншавалі Андрэя Федарэнку з юбілеем

Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч віншуе Андрэя Федарэнку

Андрэй Міхайлавіч прымае віншаванні сяброў, калегаў, прыхільнікаў яго творчасці.

Андрэй Федарэнка

"Творчую індывідуальнасць Андрэя Федарэнкі ахарактарызаваць складана. Калі паспрабаваць скласці “псіхалагічны партрэт” пісьменніка паводле яго твораў, то вобраз атрымаецца надзвычай супярэчлівы. Эпік і лірык, іронік і сатырык, рамантык і рэаліст. Сціплы і амбітны. Надзвычай далікатны, чуйны, датклівы… І выключна жорсткі. Шчыры, як дзіця, і хітраванец, якіх свет не бачыў. Ён шматаблічны і непрадказальны. Бясспрэчна адно: Федарэнка па-сапраўднаму таленавіты", – піша крытык, літаратуразнаўца Лада Алейнік у артыкуле, прысвечаным юбілею празаіка.

"Мне здаецца, што Андрэй Федарэнка натуральным чынам увайшоў у шэраг беларускіх класікаў, у лік тых, каго мы прывыклі так называць. Жывых літаратараў рэдка так называюць, аднак Федарэнку можна лічыць класікам, які жыве і шмат працуе ў адзін з намі час. І тое, што ён робіць, выклікае ўвагу і павагу", – адзначыў знаны даследчык, доктар філалагічных навук, прафесар Міхась Тычына ў гутарцы з Юрасём Усковым для "Нашай Нівы". 

Прэсавая служба СБП

Фота ЮЦ