Каляды з братамі Грымамі

Перакладчык Альгерд Бахарэвіч і мастачка Васіліса Паляніна-Календа 21 снежня прадставяць кнігу братоў Грымаў “Казкі”. Асобна для дзяцей і асобна для дарослых.


Дзень з братамі Грымамі 

Малявальны ранішнік для дзяцей. Васіліса Паляніна-Календа пакажа, як робяцца ілюстрацыі да казак, а Альгерд Бахарэвіч прачытае выбраныя ўрыўкі з кнігі. Дзеці і дарослыя, прыходзьце маляваць і слухаць! 

Пачатак а 15-й гадзіне. 

Ноч з братамі Грымамі 

Начныя агледзіны кнігі для дарослых. Пры святле свечак Альгерд Бахарэвіч раскажа пра недзіцячае ў вядомых казках. З музычным аздабленнем Сержа Мінскевіча. 

Пачатак а 21-й гадзіне. 

Адрас кнігарні “логвінаЎ”: Незалежнасці, 37А. 

Уваход вольны.

prajdzisvet.org