Калядкі ў Музеі гісторыі літаратуры — 11 студзеня

11 студзеня 2013 года а 14-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13, Траецкае прадмесце) сумесна з Цэнтрам дадатковай адукацыі "Ветразь" ладзяць свята "Запрашаем на Калядкі".

Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян,якое доўжыцца два тыдні, на працягу якіх людзі ходзяць у госці, гуляюць у калядныя гульні. Гэта свята вясёлае: да пачатку работ у полі яшчэ далёка, ды і падчас Калядаў нельга рабіць ніякай працы, можна толькі весяліцца, каб падтрымаць сілы святла сваім настроем ды задорам. Калядаванне – адна з самых яркіх традыцый, якая дайшла да сучаснасці. Лічылася, што вяселле і шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, павылазіўшых з таго свету, ды аберагчы людзей ад іх. Моладзь збіралася разам, пераапраналася ў строі татэмных жывёл: мядзведзя, карову, казу, каня – сімвалы дастатку і багацця, а яшчэ – у бусла, што лічыўся талісманам удачы і ладу.

Калядоўшчыкі хадзілі па хатах, спявалі святочныя песні, жадалі гаспадарам усяго найлепшага, услаўлялі сілы святла і гралі на музычных інструментах. У знак удзячнасці гаспадары адорвалі калядоўшчыкаў пачастункамі, грашыма. Да Каляд абавязкова адказна рыхтаваліся: прыбіралі хату, шылі новае адзенне, абавязкова мыліся ў лазні, бо новы год і новае сонца сустракалі з парадкам у гаспадарцы і ў душы. І сёння людзі стараюцца напярэдадні Калядаў дарабіць пачатыя справы, разлічыцца з пазыкамі, прыбраць жыллё. У праграме музейнага свята: прадстаўленне беларускага каляднага абраду, а таксама калядныя гульні.

Уваход вольны. Пажадана мець пачастункі для Каляды

Прэсавая служба СБП