«Калядная зорка Максіма Багдановіча» — 18, 19 і 20 снежня

Прыехала Каляда на белым кані.

Яе конічак – ясен месячык,

Яе дужачка – ясна зорачка,

Яе пужачка – ясна звёздачка,

Яе вазочак – з тоўстага лядку,

Яе кажушок – з белага сняжку

 

Калядныя святы адразу выклікаюць успаміны з дзяцінства, а ўвесь свет замірае ў чаканні цудаў. На каляды можна паехаць у вёску да бабулі і дзядулі, сустрэцца з роднымі і сябрамі. Бо Каляды прынята святкаваць у блізкім, сямейным коле, калі ўсе збіраюцца за шчодрым калядным сталом пасля з’яўлення першай зоркі на небе. Нашыя продкі верылі, што менавіта гэтая зорка асвятляла шлях валхвам, якія ішлі да нованароджанага Ісуса.

На працягу мерапрыемства госці музея будуць мець магчымасць зрабіць навагоднюю цацку, прыняць удзел у калядных гульнях, паглядзець спектаклі старажытнага беларускага лялечнага тэатра “Батлейка” і зрабіць батлеечную ляльку.

Пад час мерапрыемстваў можна будзе прыняць удзел у дабрачыннай акцыі ЗД – “Дети делают добро”, якую арганізоўвае сямейны цэнтр Кацярыны Каўровай (за падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца па тэлефонах: (017) 385-37-00. (029) 675-27-00, (029) 675-27-06).

 

Уваходны квіток 20 000 бел.руб.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а. Траецкае прадмесце.

Тэлефон для даведак:

8 017 334 57 82

8 017 334 07 61

Праграма святочнага мерапрыемства

“Калядная зорка Максіма Багдановіча”

 

12.00 – паказ “Батлейкі”

12.30 – Калядныя гульні

13.00 – майстар-класы па вырабу навагодніх цацак

 

14.00 - паказ “Батлейкі”

14.30 - Калядныя гульні

15.00 - майстар-класы па вырабу навагодніх цацак

 

17.00 - паказ “Батлейкі”

17.30 - Калядныя гульні

18.00 - майстар-класы па вырабу навагодніх цацак

Паводле прэс-рэлізу