Калядны «Верасень»

вокладка11 - копияПаэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Стасі Кацюргіной, Аляксея Карпенкі, Касі Ляўдацкай, Арцёма Сітнікава, Кацярыны Сянкевіч, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Ірыны Грумандзь, Цімоха Авіліна, Валерыі Куставай, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас маладым творцам дае Уладзімір Някляеў.

Раздзел “Проза” складаюць творы Віталя Сазановіча, Алены Падкацік, Леаніда Дранько-Майсюка і Анатоля Бароўскага.

Сучасная ўкраінская паэзія ў нумары прэзентуецца вершамі Рамана Лубкіўскага.

Раздзел “Крытыка” адкрываецца “авантурным” артыкулам Аксаны Данільчык, прысвечаным невядомым старонкам з жыцця Мікалая Бяліны-Падгаецкага. Чаму “нельга ўкрасці творчае шчасце” тлумачыць у сваёй гутарцы з Эдуардам Акуліным малады драматург Васіль Дранько-Майсюк. Працягвае друкаваць свой “жодзінскімі цыкл” нататак Уладзімір Сіўчыкаў.

Пра тое, “што просіцца з сэрца”, разважае ў сваёй гутарцы паэтка Наста Кудасава. Уздымаецца на “вышыні свайго лёсу”  Ала Петрушкевіч. Іскрынкамі з гасцявой кнігі музея ў Цінкаўцах дзеліцца Сяргей Панізнік. Пра сакрэты творчай папулярнасці Альдона Мартыненка гутарыць з салістам гурта “Leibonik” Сяргеем Башлыкевічам.

“Урокі нябёснага малявання” дае, рэцэзуючы новую кнігу Валерыя Гапеева, крытык Анатоль Трафімчык. На пытанне :”Хто дыктуе радкі паэту?” адказвае ў сваёй рэцэнзіі на  паэтычны зборнік Ірыны Хадарэнка літаратуразнаўца Эдуард Дубянецкі. Па традыцыі заканчваецца нумар “дыскаграфіяй” музычнага аналітыка Вітаўта Мартыненкі.

Пытайце “Верасень” № 11 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайтах: Кamunikat.org і tbm-mowa.by. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com

 

budzma.by