Калядны зварот ад кнігарні «ЛогвінаЎ»

Дарагія сябры!
Кнігарня “логвінаЎ” уступіла ў складаны перыяд сваёй гісторыі. Як вы, магчыма, ужо ведаеце, праз месяц нас чакае суд, у выніку якога нас могуць зачыніць. Фармальная падстава – гандаль кнігамі без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі. Мы восем разоў звярталіся ў гэтае міністэрства і кожны раз адмовы рабіліся ўсё больш і больш кафкіянскія. Апошні раз нам адмовілі праз няправільна пазначаны паштовы індэкс.
Тым не менш, мы адкрытыя для вас. Прыходзьце! Да канца года вас чакаюць наступныя імпрэзы:
20 снежня. Майстар-клас для дзетак. “Як пабудаваць замак?”. Пачатак а 14.
20 снежня. Калядныя чытанні для дарослых з Адамам Глобусам. Пачатак а 20.
21 снежня. Калядныя чытанні для дзетак з Уладзімірам Сіўчыкавым. Пачатак а 14.
22 снежня. Уручэнне прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” за найлепшыя пераклады 2013 году. Прэзентацыя серыі “PostScriptum”, у тым ліку кніг “Прыгоды Шэрлака Холмса” і “Падарунак на Каляды” (зборнік святочнага апавядання). Пачатак а 19.
А далей зычым вам вясёлых Калядаў і Новага года!