"Каляровы ровар" — новая кніжная серыя для дзяцей і падлеткаў
Дата публікацыі: 04.07.2013
5008
Першая кніга з малюнкамі — “Снежны чалавек” Эвы Сусы ў перакладзе са шведскай Алесі Башарымавай ужо пабачыла свет у выдавецтве “Юніпак”.
Простая і мілая гісторыя сяброўства двух братоў Уна і Макса са снежным чалавекам аздоблена мастаком Бэнджамэнам Шо. Кніга мае вялікі фармат і добрую паліграфію.
Дарэчы, каб знайсці ўдалую назву для серыі, яе заснавальнікі звярнуліся па дапамогу падпісчыкаў старонак СБП у сацыяльных сетках. Назву “Каляровы ровар” прапанавала перакладчыца Паліна Маслянкова. У падзяку яна атрымае адзін з асобнікаў новай кнігі.
Стваральнікі серыі “Каляровы ровар” спадзяюцца, што яе змогуць папоўніць творы ўдзельнікаў літаратурнага конкурса “Экслібрыс” імя Янкі Маўра, працы на які прымаюцца да 1 жніўня.