Кампанія «Будзьма!» распачынае серыю дыскусій пра культуру

«Культура паляпшае жыццё» – для кампаніі «Будзьма!» гэтая аксіёма відавочная. Але як менавіта культура можа дапамагчы кожнаму беларусу і грамадству ў цэлым? Ці здольная культура дапамагчы знайсці сябе, самарэалізавацца, пабудаваць зручную прастору і добрыя працоўныя і сямейныя адносіны? І што менавіта ёсць паняткам «культура» ў нашым грамадстве? Абмеркаваць гэтыя пытанні і прарасціць «зерне» новага бачання культуры заклікае кампанія «Будзьма беларусамі!» на сакавіцкіх афлайнавых ток-шоу.

Кожны тыдзень у крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» а 19-й мы збіраем экспертаў, даследчыкаў, знакамітых асобаў, і ўсіх тых, хто мае што сказаць пра беларускую культуру.

Запрашаем усіх неабыякавых і цікаўных да ўдзелу ў дыскусіях.

У праграме:

18.03. Культура быць актуальным. Навошта нам музеі? 

26.03. Культура дабрачыннасці. Як трэба дапамагаць іншым?

01.04. Культура партнёрства. Бізнэс і мастацтва: спажывецтва ці партнёрства? 

08.04. Культура ствараць прастору. Рэканструюем Мінск. 

15.04. Культура каштоўнасцяў. Расшыфроўваем нацыянальны код беларусаў. 

Крэатыўная прастора «ЦЭХ», прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх.

Схема праезду.

Уваход вольны

Будзьма актыўнымі! Палепшым жыццё разам!

Прэсавая служба СБП