Kamunikat.org у Магілёве -- 7 чэрвеня

Госці вечара: Барыс Пятровіч (Сачанка) – Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў",
Віктар Шалкевіч – бард, шоўмэн, акцёр Гарадзенскага тэатра лялек.

Падчас сустрэчы пакажам таксама фільм Андрэя Лянкевіча пра беларусаў Польшчы.

камунікатБеларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org – гэта:
• тысячы кніг у электронным варыянце;
• сотні беларускіх аўтараў з Беларусі і з-за мяжы;
• класіка і сучасная беларуская літаратура;
• проза, паэзія, літаратуразнаўчыя і гістарычныя матэрыялы;
• даследаванні навукоўцаў з Беларусі і замежжа;
• усё, што выдавалася і выдаецца на беларускай мове, а таксама пра Беларусь і беларусаў на іншых мовах свету;
• перыядычныя выданні цэнтра, рэгіёнаў і беларусаў замежжа;
• збор беларускай эміграцыйнай прэсы пасляваеннага перыяду і беларускіх незалежных газет пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя;
• асабістыя старонкі беларускіх аўтараў;
• раздзел “Што новага”, а ў ім – навінкі беларускага выдавецкага рынку;
• большасць публікацый выстаўлена ў электронным выглядзе ўпершыню.

Бібліятэка карысная для студэнтаў і выкладчыкаў, вучняў і даследчыкаў. Спрыяе распаўсюду беларускай літаратуры, сягаючы ў самыя аддаленыя кропкі свету. Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org – адзіная ў Сеціве настолькі багатая скарбніца разнастайных беларускіх электронных матэрыялаў.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"