Канферэнцыя "Нацыянальны гонар Беларусі" адбылася ў Гродне

У Гродне на днях адбылася навукова-практычная канферэнцыя да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа пад назваю «Нацыянальны гонар Беларусі». Канферэнцыя праводзілася як завяршэнне ўрачыстасцяў, прысвечаных беларускім песнярам, у памяшканні абласной бібліятэкі імя Яўхіма Карскага.

Прафесар Ігар Жук мяркуе, што цяпер малая колькасць гадзінаў дадзена студэнтам унівэрсітэту, які носіць імя Янкі Купалы, на вывучэнне творчасці юбіляраў-класікаў беларускай літаратуры, але не ўсё вымяраецца лекцыямі.

 Павінна быць пастаяннае іх вывучэнне, таму што ў іх закладзены некаторыя духоўныя якасці, якія не могуць умяшчацца толькі ў студэнцкую аўдыторыю альбо па-за студэнцкай аўдыторыяй знаходзіцца. Калі проста ўявіць сабе адсутнасць Купалы і Коласа ў нашым духоўным жыцці, што было б з намі? Уяўляеце сабе такую сітуацыю? Колькі давялося б нам ісці, дарастаць да таго моманту, каб у рэшце рэшт узняцца на вышыню, на якую яны імгненна, раптоўна і шчасліва ўзнялі і нашу літаратуру, і наш духоўны статус, і нас саміх!

Да працы канферэнцыі былі запрошаны літаратары, навукоўцы з Латвіі ды Польшчы. У праграме ўрачыстасцяў да 130-годдзя класікаў літаратуры  узнагароджанне пераможцаў літаратурнага конкурсу "Песнярам роднай зямлі", што прайшло ў Музеі гісторыі рэлігіі. Праводзіўся і круглы стол пра стварэнне электроннай бібліятэкі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гродна

Фота аўтара