Канцэрт «Напрадвесні» — 3 сакавіка
Дата публікацыі: 29.02.2016
2780
“Напрадвесні” – гэта чаканне цеплыні і аднаўлення, новых сустрэч і знаёмстваў. Час, калі застаецца нейкае імгненне да таго, як сыдзе снег і аняменне з чалавечых сэрцаў. Але, як ноч гусцее перад самым світаннем, так і чалавеку напрыканцы лютага - пачатку сакавіка цёмна й халодна.
“...Вецер па полі гуляе,
Вые, як звер,
Снег узрывае, нуду наганяе,
Кепска цяпер!
Але мне сэрца пяе: не нудзіся!
Прыйдзе вясна!
Гукне: “Прачніся, зямля! Прабудзіся
3 цяжкага сна!..”
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае Вас ператрываць апошнія зімныя дні ў прыемнай кампаніі творцаў, якія заўсёды знаходзілі крыніцу натхнення ў вершах Максіма Багдановіча.
Чакаем Вас 3 сакавіка а 19-й гадзіне.
Адрас: г. Мінск, Багдановіча 7а
Тэлефон для даведак: 334 42 69