Караткевіча па-польску і па-нямецку чыталі ў кнігарні "ЛогвінаЎ"
Перакладчыца Малгажата Бухалік, якая адмыслова прыехала на мерапрыемства з Варшавы, прэзентавала свой пераклад рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” на польскую, а таксама прадэманстравала ілюстрацыю да ўрыўка з "Дзікага палявання караля Стаха" ў выглядзе лялькі-тапка, якую зрабіла сама.
Перакладчыкі Вера Дзядок і Лявон Баршчэўскі расказалі пра легендарнага нямецкага перакладчыка Норберта Рандаў (1929—2013). А дырэктар інстытута імя Гётэ ў Мінску Франк Баўман прынёс на імпрэзу кнігу з асабістай бібліятэкі і пачытаў Караткевіча па-нямецку.
Мадэраваў вечарыну паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.
Вашай увазе — фота з імпрэзы.
Малгажата Бухалік.
Франк Баўман.
Злева направа, уверсе - Вера Дзядок, Франк Баўман, унізе - Андрэй Хадановіч, Лявон Баршчэўскі.
Алена Казлова, фота аўтара.
Прэсавая служба СБП