Кароткі спіс літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»

Журы штогадовай літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” абвясціла кароткі спіс намінантаў на званне лаўрэата за найлепшую кнігу, што выйшла ў 2011 годзе.

 У шорт-лісце "Влінянага Вялеса" — Ахроменка, Вольскі і Максімюк

Як паведаміў каардынатар узнагароды Алесь Аркуш, у шорт-лісце пяць аўтараў. 

Канчатковае галасаванне журы і цырымонія ганаравання адбудзецца ў пачатку вясны.

“Гліняны Вялес” — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе сябрамі Таварыства вольных літаратараў. Прысуджаецца за найлепшую мастацкую беларускамоўную кнігу году. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва.

У розныя гады лаўрэатамі прэміі былі Ігар Бабкоў, Людміла Сільнова, Алесь Разанаў, Славамір Адамовіч, Лявон Вашко, Уладзімір Арлоў, Мікола Папека, Сяргей Астравец, Віктар Слінка, Альгерд Бахарэвіч, Пятро Васючэнка, Алена Брава, Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч, Алег Мінкін, Барыс Пятровіч, Віктар Казько, Уладзімір Някляеў.


Глядзець спіс намінантаў на prajdzisvet.org